Выгодная мроя

Апрель 23, 2015

bespeco mroia

Карыстацца якаснымі рэчамі - прыемная справа. Выбіраючы такія рэчы ці прылады, мы ацэньваем іх карыснасць, функцыянальнасць, бяспечнасць, зручнасць і прыгажосць. Кажуць, што выдатны прадукт заўсёды "знойдзе" свайго гаспадара.

Але калі справа тычыцца спецыялізаваных, прафесійных прыладаў й інструментаў, займае час, каб зрабіць годны выбар. І музычнае абсталяванне, у гэтым сэнсе, - не выключэнне.

У выбары патрэбнай прадукцыі мы карыстаемся асабістым досьведам, рэкамендацыямі экспертаў ці людзей, да меркавання якіх адносімся з даверам, арыентуемся на кампанію ці брэнд з гісторыяй.

Давер - адзін з галоўных крытэраў у выбары.

Менавіта такую кампанію, пабудаваную на даверы, мы прадстаўляем сёння.

team

Больш за 30 гадоў працы па вытворчасці разнастайнай камутацыі, перахаднікоў і раз'ёмаў, мульцікораў, інтэрфейсаў, мікрафонаў, прафесійных аксэсуараў, стоек для музычных інструментаў і абсталявання зрабілі імя Bespeco вядомым на увесь сьвет.

У Італіі ўсё робяць адказна і са смакам!

mix

Падключыць тое, што нельга падключыць, і спалучыць тое, што нельга спалучыць, - тая невырашальная задача, якую прафесійна вырашаюць спецыялісты Bespeco.

І калі Вам

- неабходны нестандартныя рашэнні для камутацыі музычнага абсталявання;

- Вы аддаяце перавагу надзейнасці, бяспецы, выгодзе ў эксплуатацыі;

- Вам важныя мабільнасць, маштабаванасць, эрганамічнасць;

- Вы лічыце свае грошы і шануеце свой час,

прадукцыя Bespeco створана для Вас!

percent-sign

Каб пазнаёміцца з прадукцыяй Bespeco, сёння мы прапануем зніжкі на шэраг новых і ўжо знаёмых прадуктаў (глядзі спіс напрыканцы)!

НАВІНКІ!

Сапраўды здасіся вар'ятам, калі пачнеш пералічваць навінкі ад Bespeco.

Таму закранем найбольш цікавыя з іх:

- стойкі для ноутбука ці праектара LPS100 і трымальнік для планшэтаў TAB100:

lps100tab100

- канферэнц-мікрафон GM4018 (настольны, з XLR-раз'ёмам) і галаўныя мікрафоны шырокага прызначэння HS100SE/ HS100SU з 3,5 мм і 4P mini cannon раз'ёмамі адпаведна:

gm4018hs100sehs100su

- мульцікоры XTRA1204L20S і XTRA1608L20S:

xtra1204l20sxtra1608l20s

- трымальнікі для гітары F16 і F12:

f16f12

- клавішныя стойкі CROCODILESL, CROCODILEDSL і EXTRO2DL:

crocodileslcrocodiledslextro2dl

- падсвятленне для пюпітра LL24:

ll24

- аудыёінтэрфейсы для камутацыі midi-прылад (BMUSB100), мікрафонаў і інструментаў (BMUSB200) ці інструментаў і абсталявання (BMUSB300) да кампутара і сучасных рэкордэраў:

bmusb100bmusb200bmusb300

- поп-фільтры для мікрафонаў FPOP01, FPOP02, FPOP03:

fpop01fpop02fpop03

- стойка для гітары KANGA05 і стойкі для студыйных манітораў PN90FL:

kanga05pn90fl

- цюнер для налады музычных інструментаў MT50 і цюнер-метраном MT200:

mt50mt200

Прадукты Bespeco зроблены з лепшых матэрыялаў і на сучасным абсталяванні, прызначаны для эфектыўнага і бяспечнага выкарыстання на канцэртнай пляцоўцы, у клубных інсталяцыях, на тэлебачанні і ў тэатры, у студыі і ў хатніх умовах.

Bespeco адлюстроўвае творчы падыход у стварэнні інавацыйных прадуктаў, як у дызайне, так і ў тэхналогіі. Bespeco - гэта шматгадовая праца з мэтай зрабіць жыццё музыкаў больш лёгкім і камфортным. Найвышэйшая якасць, пастаяннае ўдасканаленне, кваліфікаваны і жорсткі кантроль за працэсам вытворчасці дазваляюць прадукцыі Bespeco працаваць неабмежавана доўгі час і дарыць радасць ад іх выкарыстання.

Bespeco - ратавальнае кола ў бурлівым акіяне музыкі!

Сардэчна запрашаем у "Твой Гук"! Знайдзі свой гук разам з намі!